Беларуская Служба

Беларуская незалежная кінаакадэмія будзе прэзентаваная на фестывалі Берлінале

01.02.2023 17:18
Стварэнне BIFA падтрымала Еўрапейская кінаакадэмія.
BIFA
BIFAЛагатып BIFA

Новая арганізацыя беларускай кінематаграфічнай супольнасці мяркуе ўзяць на сябе задачу прасоўваць інтарэсы творцаў незалежнага беларускага кіно, у тым ліку на міжнародных пляцоўках, - паведамляе ТК-Беларускай рады культуры.

У ініцыятыўную групу Belarusian independent film аcademy (BIFA) ўвайшлі: рэжысёрка Дар’я Жук, рэжысёры Аляксей Палуян і Андрэй Куціла, прадзюсарка, рэжысёрка і дырэктарка кінафестывалю "Паўночнае ззянне" Воля Чайкоўская, кінаэксперт і фестывальны адборнік Ігар Сукманаў, кінакрытык Ірэна Кацяловіч.

Стварэнне BIFA падтрымала Еўрапейская кінаакадэмія.

Афіцыйна BIFA будзе прэзентавана 17 лютага на Еўрапейскім кінарынку ў межах Берлінале. Тут жа будуць прэзентаваныя 10 беларускіх кінапраектаў у працы для пошуку партнёраў. Таксама будзе працаваць стэнд Беларускай незалежнай кінаакадэміі, да якога далучыцца кінапрадусар Леанід Каліценя як прадстаўнік Беларускай сеткі фільммэйкераў.

яс