Беларуская Служба

ISW: Візіт Лукашэнкі ў Кітай можа быць звязаны з падрыхтоўкай да абыходу заходніх санкцый

26.02.2023 15:03
Візіт Лукашэнкі ў Кітайскую Народную Рэспубліку запланаваны на канец лютага і пачатак сакавіка.
Аляксандр ЛукашэнкаForum/Alexei Nikolsky/Kremlin Pool

Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай, верагодна, накіраваны на тое, каб дапамагчы Расіі і КНР абысці заходнія санкцыі, лічаць у амерыканскім Інстытуце ваенных даследаванняў (ISW).

У чарговым дакладзе інстытута гаворыцца, што планы заключэння кітайска-беларускіх пагадненняў аб гандлі, інвестыцыях і маштабных сумесных праектах могуць быць непасрэдна звязаныя з верагоднай пастаўкай Пекінам зброі Расіі, паведамляе «Наша Ніва».

«Абвяшчэнне Лукашэнкі аб яго запланаваным візіце супадае з паведамленнямі CNN і The Washington Post аб тым, што, паводле інфармацыі амерыканскіх уладаў, Кітай сур'ёзна разглядае магчымасць продажу Расіі баявых беспілотнікаў, зброі і 122-мм і 152-мм артылерыйскіх снарадаў», – пішуць аўтары даклада.

«Верагодна, расійскія і кітайскія чыноўнікі распрацавалі план дастаўкі беспілотнікаў у Расію па падробленых таварасуправаджальных дакументах, каб пазбегнуць міжнародных санкцый. Кітай можа паспрабаваць выкарыстоўваць пагадненні з Беларуссю, каб схаваць парушэнне санкцыйнага рэжыму», – лічаць у Інстытуце ваенных даследаванняў.

Візіт Лукашэнкі ў Кітайскую Народную Рэспубліку запланаваны на даты з 28 лютага па 2 сакавіка.

аз

Беларусь закрые аддзяленне пасольства ў Санкт-Пецярбургу

24.02.2023 11:00
Замест аддзялення пасольства адкрыюць генеральнае консульства Беларусі.

Беларусь прагаласавала супраць рэзалюцыі ААН аб вайне ва Украіне

24.02.2023 09:00
Генасамблея ААН прыняла прапанаваную Украінай рэзалюцыю да гадавіны расійскага ўварвання.