Беларуская Служба

З'явілася петыцыя з патрабаваннем прадставіць статыстыку аб хатнім гвалце

07.03.2023 16:43
Аўтары петыцыі лічаць, што такая інфармацыя павінна быць адкрытай і даступнай усім жадаючым.
.
.Photo: ulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

На сайце petitionsby.site паявілася петыцыя да МУС Беларусі, у якой аўтары заклікаюць МУС РБ прадставіць афіцыйную, дакладную і поўную статыстыку аб хатнім гвалце за 2019-2022 гг.: дакладная колькасць выпадкаў хатняга гвалту ў Беларусі, колькасць адміністрацыйных пратаколаў, колькасць смерцяў, цяжкіх цялесных пашкоджанняў, згвалтаванняў пацярпелых, колькасць асоб, якія стаяць на ўліку за хатняе насілле, колькасць вынесеных ахоўных прадпісанняў і інш.

Аўтары петыцыі лічаць, што такая інфармацыя павінна быць адкрытай і даступнай усім жадаючым.

З'яўленне петыцыі звязанае з тым, што ў апошні час усё часцей у СМІ выходзяць навіны аб жудасных наступствах хатняга гвалту ў Беларусі. У лютым 2023 годзе МУС апублікавала афіцыйную статыстыку па правапарушэннях і злачынствах у краіне за 2022 год, аднак знайсці там лічбы па колькасці фактаў хатняга гвалту не ўяўляецца магчымым, іх там няма. Таксама не апублікаваная параўнальная статыстыка, якая пацвярджае словы прадстаўнікоў МУС аб тым, што колькасць выпадкаў хатняга гвалту «зніжаецца», адзначаюць аўтары петыцыі.

ав