На блогера Вольгу Павук распачалі крымінальную справу за ўдзел у перадачы тэлеканала «Белсат», паведамляе «Свабода» са спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы.
Паведамляецца, што Вольга Павук прыняла ўдзел у праграме «План Б» тэлеканала «Белсат», таму ў дачыненні да яе завялі крымінальную справу па арт. 361-4 КК Беларусі (Садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці).
Акрамя таго крымінальныя справы па гэтым жа артыкуле завялі і на «астатніх удзельнікаў перадачы».
У лістападзе 2021 года інтэрнэт-рэсурсы «Белсат» прызналі «экстрэмісцкім фарміраваннем». Гаворка ідзе пра сайт «Белсат», тэлеграм-канал, сацсеткі («Укантакце», Facebook, Інстаграм, Twitter, «Аднакласнікі»), а таксама канал у YouTube.
Гэта не першая справа за інтэрв’ю незалежным СМІ ў Беларусі
19 студзеня Дар’ю Лосік пакаралі 2 гадамі зьняволення ў калоніі агульнага рэжыму (паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу) за інтэрв’ю пра яе мужа, зняволенага журналіста Свабоды Ігара Лосіка, у якім яна, паводле абвінавачання, «пазіцыянавала сябе як жонка палітвязня». Прысуд Дар’і Лосік вынес 19 студзеня суддзя Берасцейскага абласнога суда Мікалай Грыгаровіч.
аз