Беларуская Служба

Пракурор падаў апеляцыйны пратэст на прысуд па «справе Вясны»

29.03.2023 12:50
Дата разгляду пратэсту пакуль невядомая, паведамляюць праваабаронцы.
   , 3  2023
Суд па «справе Вясны», 3 сакавіка 2023 годаspring96.org

Пракурор падаў апеляцыйны пратэст на прысуд суда Ленінскага раёна Мінска ад 3 сакавіка, якім тром палітзняволеным праваабаронцам «Вясны« прызначаныя жорсткія тэрміны ад 7 да 10 гадоў калоніі. Пра гэта паведаміў у лісце на волю прысуджаны да дзевяці гадоў калоніі Валянцін Стэфановіч. Пракурор Аляксандр Кароль запрашваў большыя на два гады кожнаму тэрміны зняволення і больш буйныя штрафы, але суддзя Марына Запаснік пастанавіла іншы прысуд. Дата разгляду пратэсту пакуль невядомая, паведамляе «Вясна».

3 сакавіка суддзя Марына Запаснік прызначыла заснавальніку Праваабарончага цэнтра «Вясна» і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму – 10 гадоў калоніі, намесніку старшыні «Вясны« і віцэ-прэзідэнту ФІДГ Валянціну Стэфановічу – 9 гадоў калоніі, каардынатару кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» і юрысту Уладзіміру Лабковічу – 7 гадоў калоніі, праваабаронцу «Вясны« Дзмітрыю Салаўёву – 8 гадоў калоніі завочна.

Іх прызналі іх вінаватымі паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за «фінансаванне пратэстаў» у 2020 годзе і паводле ч. 4 арт. 228 КК за «кантрабанду наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай«.

Усім, акрамя Алеся Бяляцкага, таксама прызначылі штраф у памеры тры тысячы базавых велічыняў (111 000 беларускіх рублёў), старшыні «Вясны» прызначылі, як і прасіў пракурор, пяць тысяч базавых велічыняў штрафу (185 000 рублёў). Таксама пастанавілі спагнаць у салідарным парадку з Бяляцкага, Стэфановіча, Лабковіча і Салаўёва суму ў памеры 752 438 рублёў 62 капеек (гэта амаль 297 650 долараў) якую яны нібыта «здабылі злачынным шляхам« праз «кантрабанду арганізаванай злачыннай групай». Менавіта гэтая сума фігуравала ў абвінавачванні паводле ч. 4 арт. 228 Крымінальнага кодэкса.
Падчас прысуду іх рукі былі зашпіленыя ў кайданкі за спінамі. Праваабаронцы не прызналі сваёй віны.

аз

Жонка Алеся Бяляцкага скардзіцца, што рэжым ускладняе ейны кантакт з мужам

22.03.2023 14:32
Апошні раз Наталля Пінчук бачылася з мужам у лістападзе і з таго часу спрабуе падтрымліваць з ім ліставанне.