Беларуская Служба

Жонка Алеся Бяляцкага скардзіцца, што рэжым ускладняе ейны кантакт з мужам

22.03.2023 14:32
Апошні раз Наталля Пінчук бачылася з мужам у лістападзе і з таго часу спрабуе падтрымліваць з ім ліставанне.
Наталля Пінчук PAP/Paweł Supernak

Жонка палітвязня лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага скардзіцца, што беларускі рэжым ускладняе ейныя кантакты з мужам. Пра гэта Наталля Пінчук паведаміла падчас прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы ў Варшаве з прэм'ерам Польшчы Матэвушам Маравецкім і міністрам замежных спраў Збігневам Рауам:

- Я вымушана пісаць яму пра тое, што бачу за акном, пра павукоў, пра зорнае неба. Я пішу пра ўсё, што не датычыцца палітыкі, унутраных спраў дзяржавы. Перадалі б мой ліст. Але, не. Алесь нават не атрымаў майго ліста, у якім я апісвала зоркі на небе – відаць, цэнзара палічыла, што гэта нейкая зашыфраваная інфармацыя.

Апошні раз Наталля Пінчук бачылася з мужам у лістападзе і з таго часу спрабуе падтрымліваць з ім ліставанне, але Алесю перадаюць не ўсе пасылкі.

Беларускі праваабаронца лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі за крытыку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Афіцыйнае абвінавачванне – «падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Тыдзень таму Еўрапарламент у адмысловай рэзалюцыі заклікаў беларускія ўлады вызваліць Алеся Бяляцкага, а таксама польскага журналіста Анджэя Пачобута і ўсіх іншых палітвязняў.

IAR/аз

Міністр замежных справаў Польшчы сустрэўся з Наталляй Пінчук

21.03.2023 14:15
Перад гэтым Наталля Пінчук гутарыла з прэм'ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім.