Беларуская Служба

Экс-кандыдату ў прэзідэнты Валеру Цапкалу запрасілі 19 гадоў калоніі завочна

29.03.2023 15:00
Апазіцыйнага палітыка, які з ліпеня 2020 года жыве за мяжой, абвінавачваюць паводле 12 крымінальных артыкулаў.
 a
Валеры Цапкалa svaboda.org

Экс-кандыдату ў прэзідэнты Валеру Цапкалу запрасілі 19 гадоў калоніі завочна. Апазіцыйнага палітыка, які з ліпеня 2020 года жыве за мяжой, абвінавачваюць паводле 12 крымінальных артыкулаў, паведамляе «Свабода». Мінскі гарадскі суд пачаў разгляд крымінальнай справы кандыдата на прэзідэнты падчас выбарчай кампаніі 2020 года 1 сакавіка ў парадку спецыяльнага вядзення

Працэс праходзіць завочна, бо падсудны знаходзіцца па-за межамі краіны. У ноч з 23 на 24 ліпеня 2020 году разам з дзецьмі таемна пакінуў Беларусь. Судовы працэс вядзе суддзя Сяргей Епіхаў.

29 сакавіка пракурор запрасіў Валеру Цапкалу 19 гадоў зняволення.

аз

Пракурор падаў апеляцыйны пратэст на прысуд па «справе Вясны»

29.03.2023 12:50
Дата разгляду пратэсту пакуль невядомая, паведамляюць праваабаронцы.