Беларуская Служба

Расія зноў пачала перакідваць у Беларусь свае войскі

29.05.2023 09:02
У той жа час украінцы не назіраюць прыкмет фармавання наступальных груповак.
-
Прэс-сакратар Генштаба Узброеных сіл Украіны Аляксандр Штупунhttps://www.youtube.com/watch?v=n7FzLDm3MHw

У Генеральным штабе Узброеных сіл Украіны заявілі, што ў Беларусі пачынаецца новая фаза падрыхтоўкі расійскіх войскаў для вайны ва Украіне.

«На палігоны Рэспублікі Беларусі прыбываюць вызначаныя падраздзяленні Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі для правядзення мерапрыемстваў па баявой падрыхтоўцы перад адпраўкай на вайну ва Украіну», – адзначаецца ў ранішнім паведамленні ўкраінскага Генштаба.

У той жа час адзначаецца, што прыкмет фармавання наступальных груповак не выяўлена.
«На валынскім і палескім кірунках абстаноўка застаецца сталай», – паведаміў Генштаб Украіны.

У сярэдзіне траўня спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка заяўляў аб вывадзе Расіяй з тэрыторыі Беларусі сваіх войскаў, якія раней накіроўваліся для падрыхтоўкі і далейшага перакідання на тэрыторыю Украіны для ўдзелу ў баявых дзеяннях. Паводле ўкраінскіх выведнікаў, на той мамант у Беларусі заставалася «каля 2,5 тысяч расійскіх вайскоўцаў».

У лютым 2022 годa кіраўніцтва Беларусі падтрымала агрэсію Расіі супраць Украіны і дазволіла скарыстаць вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору для ўварвання расійскай арміі і абстрэлаў мірных гарадоў Украіны. Тэрыторыя Беларусі і пазней актыўна выкарыстоўвалася расійскім войскам для нанясення ўдараў па Украіне ў асобныя перыяды, нагадвае «Свабода.

аз

У Расіі пачалі актыўна прапагандаваць прымусовую працу для патрэб вайны

28.05.2023 11:13
Пра гэта паведамілі аналітыкі брытанскай разведкі ў свежым аглядзе.

Расіяне імкнуцца зрабіць з Аўдзееўкі другі Бахмут

28.05.2023 18:03
Не маючы поспехаў на перадавой, яны проста руйнуюць горад.