Беларуская Служба

У Беларусь прыбыў чарговы ЗРК С-400, а таксама расійскія войскі і тэхніка

03.06.2023 08:37
Напярэдадні УС Беларусі вучыліся ліквідоўваць наступствы ракетных і авіяўдараў.
 -400
ЗРК С-400 https://missilery.info/missile/s400

У пятніцу, 2 чэрвеня завяршылася пастаўка ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі чарговага камплекта зенітнага ракетнага комплекса С-400. Пра гэта паведаміла прэсавая служба Мінабароны Беларусі. На тэрыторыю Беларусі прыбываюць «асабісты склад, узбраенне і тэхніка са складу агульнавайсковых і танкавых злучэнняў Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі», цытуе ведамства выданне «Наша Ніва».

Мінабароны Беларусі сцвярджае, што гэта мерапрыемствы «ў інтарэсах павышэння абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы» і па павышэнні баявых магчымасцяў воінскіх часцей на тэрыторыі Беларусі. Пра пастаўку «чарговага» ЗРК С-400 Мінабароны паведамляла 28 траўня.

Напярэдадні УС Беларусі вучыліся ліквідоўваць наступствы ракетных і авіяўдараў.

эж

Новы зенітны ракетны полк сфарміраваны ў беларускім Лунінцы

23.03.2023 17:12
Летась на аэрадроме ў Лунінцы размяшчаліся расійскія авіяпадраздзяленні.