Беларуская Служба

Міністра Алейніка ў Экватарыяльнай Гвінеі суправаджаў Зінгман

03.06.2023 15:20
Нагадаем, Аляксандр Зінгман – бізнесмен, грамадзянін Беларусі і ЗША, якога затрымлівалі ў ДРК па падазрэнні ў гандлі зброяй. 
Міністра Алейніка ў Экватарыяльнай Гвінеі суправаджаў ЗінгманКрыніца: МЗС Беларусі

Бізнесмен трапіў у фотасправаздачу з сустрэчы Алейніка з першым віцэ-прэзідэнтам Тэадорам Нгемай Абіянгам Мангу, міністрам па справах Кабінета прэзідэнта Экватарыяльнай Гвінеі Хобам Аб'янам Эсана Мбенгона і міністрам абароны Віктарыяна Нсуе Акока, паведамляе выданне refrom.by.

У афіцыйным паведамленні гаворыцца, што на сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя напрамкі супрацоўніцтва, якія маюць узаемную цікавасць. У прэс-рэлізе МЗС Беларусі па выніках візіту зазначаецца, што Алейнік сустрэўся з прэзідэнтам Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянгам Нгемай Мбасога і перадаў яму запрашэнне ад Аляксандра Лукашэнкі наведаць Беларусь. Беларускі міністр таксама сустрэўся з міністрам замежных спраў, міжнароднага супрацоўніцтва і дыяспары Экватарыяльнай Гвінеі Сімяонам Аона Эсана Ангуэ.

Беларусь і Экватарыяльная Гвінея вядуць перамовы аб адмене візы для ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў, паведамляе прэс-служба гвінейскага МЗС. «Бліжэйшая мэта – падпісанне пагадненняў у рамках эканамічнага, гандлёвага, культурнага, навуковага і тэхнічнага супрацоўніцтва, а таксама звязаным з адменай віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў», – паведамляе гвінейскае МЗС.

Нагадаем, Аляксандр Зінгман – бізнесмен, грамадзянін Беларусі і ЗША. Ганаровы консул Зімбабвэ ў Беларусі. Ён блізкі да Віктара Шэймана, адной з давераных асоб Аляксандра Лукашэнкі. Разам з сынам Шэймана яны здабываюць золата ў Зімбабвэ. У красавіку 2023 года Зінгман суправаджаў Алейніка ў Кеніі, а ў сярэдзіне траўня яго бачылі ў кампаніі Дзмітрыя Лукашэнкі ў Эфіопіі.

18 сакавіка 2021 года Зінгман быў арыштаваны паліцыяй Дэмакратычнай Рэспублікі Конга па прылёце ў аэрапорт Лубумбашы па падазрэнні ў гандлі зброяй, але абвінавачанні так і не былі прадʼяўлены.

эж