Беларуская Служба

Падпалкоўнік Сахашчык выконвае баявыя задачы на данецкім напрамку

10.06.2023 09:48
«Я рабіў так, каб інфармацыі пра яе (беларускую роту - рэд.) было як мага менш. Але, мяркую, (дыктатар Лукашэнка – рэд.) узрадуецца, калі даведаецца аб яе існаванні».
Падпалкоўнік Валерый Сахашчык на фронце ва Украінефота: Абʼяднаны пераходны кабінет

Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб'яднага пераходнага кабінету падпалкоўнік Валерый Сахашчык выконвае баявыя задачы разам з дэсантна-штурмавой ротай на данецкім напрамку.

У інтэрвʼю ўкраінскаму тэлеканалу «Espreso» Валерый Сахашчык адказаў на пытанне пра асобную беларускую дэсантна-штурмавую роту ў складзе Узброеных сіл Украіны, яе ўкамплектаванасць і вынікі.

«Тэхнічная аснашчанасць добрая. Ужо другі месяц асобная дэсантна-штурмавая рота выконвае баявыя задачы. У нас цалкам нармальна атрымліваецца», – сказаў беларускі афіцэр. «Я рабіў так, каб інфармацыі пра яе было як мага менш. Але, мяркую, (дыктатар Лукашэнка – рэд.) узрадуецца, калі даведаецца аб яе існаванні», – зазначыў Сахашчык, словы якога цытуе Тэлеграм-канал Абʼяднанага пераходнага кабінету.

вс