Беларуская Служба

Прапагандыст Рагор Азаронак сабраў новыя матэрыялы для арышту Лукашэнкі

18.06.2023 11:02
Ён з'ездзіў на акупаваныя тэрыторыі Запарожскай вобласці.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: KlausHausmann/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларускі прапагандыст Рыгор Азаронак зноў зʼездзіў на акупаваныя тэрыторыі Украіны, дзе закрануў тэму вывазу ўкраінскіх дзяцей у Беларусь.

У эфіры канала СТВ Рыгор Азаронак паказаў, як сустрэўся з прадстаўніком акупацыйнай адміністрацыі Запарожскай вобласці Украіны Сяргеем Талмачовым, які фактычна прызнаў факты вывазу адтуль дзяцей у Беларусь.

«Запарожская вобласць ужо вывозіла дзяцей у Рэспубліку Беларусь. Беларусь – гэта наш стратэгічны, асноўны партнёр і саюзнік сярод усіх краін як постсавецкага лагера, так і ва ўсім свеце. Таму ўжо нашы дзеці – і асабліва з паўночных тэрыторый – выязджалі туды на адпачынак. Літаральна нядаўна гэта было, месяц таму», – сказаў мясцовы прадстаўнік калабарацыйнай адміністрацыі.

Нагадаем, што нядаўна вядомы параалімпіец і перакананы прыхільнік Лукашэнкі Аляксей Талай у інтэрвʼю БелТА прызнаў, што вываз украінскіх дзяцей у Беларусь ухваліў асабіста Лукашэнка. Раней такое стала асноўнай прычынай выдачы ордара на арышт Уладзіміра Пуціна з боку Міжнароднага крымінальнага суда.

Паводле Хартыяʼ97

нг