Беларуская Служба

У Івацэвічах затрымалі аўтамабіль са свастыкай «Z» на расійскіх нумарах

18.06.2023 13:26
П'яныя расіяне на машыне з Z-свастыкай патрапілі ў скандал.
 .
Затрыманне расіян.Фота: «Ганцавіцкі час»

Увечары 17 чэрвеня 2023 года ў спальным раёне Івацэвічаў на вачах у соцень людзей міліцыянты затрымлівалі п'яных расіян, паведамляе Тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам».

Затрыманыя людзі перад гэтым паводзілі сябе вельмі нахабна. Адзін з іх крычаў, што ён рускі, а беларусы яго "казлом назвалі".

«Мяне казлом абазвалі беларусы. А я рускі б…», — крычаў мужчына ў сіняй футболцы і шортах, седзячы на асфальце са скручанымі назад рукамі.

Беларусь за МКАДам/нг