Беларуская Служба

«Галасы Утопіі» Святланы Алексіевіч неўзабаве загавораць галасамі беларускіх акцёраў

19.06.2023 09:27
Усе пяць кніг дакументальна-мастацкай хронікі будуць выстаўлены ў свабоднае карыстанне на інтэрнэт-рэсурсе бібліятэкі Kamunikat у серыі «Кнігі бяз літар».
 .
Святлана Алексеевіч. Ілюстрацыйны здымакSergento. Praca własna/CC BY-SA 4.0

Праект стаўся магчымым дзякуючы супольным намаганням Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў і інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.

Слухачы здолеюць пазнаёміцца з аўтарскай рэдакцыяй «Галасоў Утопіі» ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.

Прэм'ера — 28 чэрвеня на сайце https://kamunikat.org

юл