Беларуская Служба

Намеснік кіраўніка МУС прапанаваў метады барацьбы з блогерамі і журналістамі

19.06.2023 13:01
Сярод іх, між іншым, дыскрэдытацыя апазіцыйных лідараў метадамі кантраляванага «зліву», «укідаў», «фэйкаў».
Генадзь КазакевічСкрыншот эфіру АНТ

Метадамі кантралюемага «зліву», «укідаў», «фэйкаў» і поўным адключэннем інтэрнэту ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў прапануюць змагацца з выбаршчыкамі прадстаўнікі беларускага МУС. Артыкул аб такіх метадах напісалі намеснік міністра ўнутраных спраў, начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч і дацэнт Кафедры крымінальна-выканаўчага права і крыміналогіі крымінальна-выканаўчага факультэта Акадэміі МУС Святлана Казакевіч. Тэкст дасланы ў рэдакцыю навукова-практычнага часопіса «Веснік Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь» 28 верасня 2022 года і апублікаваны ў № 2 таго ж года, паведамляе старонка reform.by.

Высокапастаўленыя супрацоўнікі міліцыі разважалі аб мерах па супрацьдзеянні каляровым рэвалюцыям. Асноўную пагрозу пры правядзенні выбараў аўтары бачаць у высокай верагоднасці павелічэння дэструктыўнага, экстрэмісцкага кантэнту ў інтэрнэце.

«Для паспяховага супрацьстаяння інфармацыйным пагрозам у перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў акрамя традыцыйных мераў рэагавання (крымінальнага ці адміністрацыйнага пераследу), правядзення прафілактычнай працы патрабуецца арганізацыя сістэмнай працы па блакаванні дэструктыўнага інтэрнэт-кантэнту, а таксама па рэалізацыі прапагандысцкіх і контрпрапагандысцкіх мерапрыемстваў з прыцягненнем крэатыўных журналістаў і з ажыццяўленнем стрым-тролінгу довадаў радыкальных блогераў», – пішуць аўтары.

Яны прапануюць сфарміраваць не толькі эфектыўную сістэму інфармацыйных фільтраў, але і дыскрэдытаваць крыніцы «дэструктыўнай» інфармацыі ў любой форме. Прадстаўнікі МУС прапануюць, між іншым, прэвентыўныя дзеянні ў адносінах да асоб, якія вядуць актыўную працу па падрыву аўтарытэту органаў улады (блогеры, стрымеры, адміністратары і найбольш актыўныя ўдзельнікі пратэстных чатаў і груп розных сацыяльных сетак), выключэнне магчымасці публічнага выступлення апазіцыі і прыняцце мер па дыскрэдытацыі лідараў метадамі кантраляванага «зліву», «укідаў», «фэйкаў»;

аз