Беларуская Служба

Рыгора Кастусёва вярнулі ў калонію «Ваўчыныя норы»

19.06.2023 12:01
16 траўня стала вядома, што Рыгор Кастусёў з 27 красавіка знаходзіцца ў шпіталі на абследаванні.
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёўscreen/YouTube

Старшыню партыі БНФ Рыгора Кастусёва вярнулі ў папраўчую калонію № 22 «Ваўчыныя норы» каля вёскі Даманава Івацэвіцкага раёна. Пра гэта паведаміў яго зяць Зміцер Антончык. Паводле яго, палітвязень тэлефанаваў жонцы.

16 траўня стала вядома, што Рыгор Кастусёў з 27 красавіка знаходзіцца ў шпіталі на абследаванні. Пра гэта таксама ў Facebook паведамляў тады зяць старшыні Партыі БНФ.

У зняволенні ў Рыгора Кастусёва абвастрыліся праблемы са здароўем, у яго выявілі анкалагічнае захворванне.

У верасні летась Кастусёў быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі ў «справе аб дзяржаўным перавароце», паведамляе «Свабода».

аз

Дзяўчыну, якая пералічыла грошы палку Каліноўскага, асудзілі на тры гады калоніі

16.06.2023 15:27
Настасся Петрачэнка была затрыманая супрацоўнікамі міліцыі 21 кастрычніка мінулага года.

У Магілёве затрымалі вядомага барда Аляксандра Баля

16.06.2023 16:32
Аляксандр Баль – лаўрэат разнастайных фестываляў бардаўскай песні.