Беларуская Служба

Яшчэ дзевяць чалавек прызнаныя палітвязнямі

19.06.2023 14:02
Праваабаронцы патрабуюць іх неадкладнага вызвалення і спынення палітычных рэпрэсій.
.    .
Турма. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/CC0 Public Domain/pixabay.com

Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 9 чалавек, паведамляе «Вясна».

У прыватнасці гаворка ідзе пра: Віталя Скударнава, Аляксандра Кандрацюка, Дзмітрыя Загалаўца, Аляксея Шагаева (па абвінавачванні ў публічнай абразе А. Лукашэнкіў або прадстаўніка ўлады), Уладзіміра Гемзу, Дзмітрыя Багачэнку(па абвінавачванні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), Ганну Карняенку (за перадачу дадзеных пратэсным інтрэнет-рэсурсам), Яраслава Саковіча( за здзек над дзяржаўнымі сімваламі і незаконныя дзеянні ў адносінах зброі і боепрыпасаў) і Уладзіміра Казеку (за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў, адвольна прызнаных экстрэмісцкімі).

Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, перагляду палітычна матываваныя прысудаў і спынення палітычных рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

аз

Рыгора Кастусёва вярнулі ў калонію «Ваўчыныя норы»

19.06.2023 12:01
16 траўня стала вядома, што Рыгор Кастусёў з 27 красавіка знаходзіцца ў шпіталі на абследаванні.