Беларуская Служба

Супраць палітвязня Алега Яфрэменкі ўзбудзілі трэцюю крымінальную справу

26.06.2023 14:22
Яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, а нядаўна супраць яго ўзбудзілі ўжо трэцюю крымінальную справу.
Алег Яфрэменкафота: Вясна

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 15 жніўня палітвязню Алегу Яфрэменку прысудзілі ў дадатак да чатырох з паловай гадоў калоніі яшчэ год у зняволенні. Яго абвінавацілі па ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Раней палітвязню ўжо ўзмацнялі рэжым – у верасні 2021 года з калоніі, дзе ён адбываў тэрмін за падсечку міліцыянту, Алега перавялі на турэмны рэжым.

З 18 лістапада Алег пачаў адбываць тэрмін у папраўчай калоніі № 9. Па інфармацыі праваабаронцаў, адміністрацыя ўстановы ўвесь час цісне на Алега. Яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, а нядаўна супраць яго ўзбудзілі ўжо трэцюю крымінальную справу – зноў па ч. 1 арт. 411 КК. У хуткім часе над ім адбудзецца суд.

Падтрымайце Алега тэлеграмамі, лістамі і паштоўкамі: ПК № 9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Алег Віктаравіч Яфрэменка.

ав/Вясна