Беларуская Служба

Пачуццё шчасця ў беларусаў - адно з найніжэйшых у свеце

26.06.2023 15:34
На колькі шчаслівыя беларусы – гэта адно з пытанняў, якія задалі ў сваім найноўшым даследаванні «Каштоўнасці і ідэнтычнасць пратэсных беларусаў» даследчыкі Цэнтра новых ідэй.
.
..

Леся Руднік адзначыла, што вынік атрымаўся адным з самых нізкіх у свеце – 5,8 (па 10-бальнай шкале).

-14% не лічаць сябе шчаслівымі, 66% называюць сябе дастаткова шчаслівымі, а 20,5% вельмі шчаслівымі. Але многае залежыць ад інтэрпрэтацыі дадзеных. Падаецца, што калі 66% называюць сябе дастаткова шчаслівымі, то сітуацыя нармальная. Але калі паглядзець на сярэдні бал – 5,8 – то гэта не самыя лепшыя паказчыкі.

Гэта адзін з пунктаў апытання сярод пратэсных беларусаў у Беларусі і за мяжой. Яны адказвалі на пытанне, як разумеюць сваю ідэнтычнасць, якія каштоўнасці падзяляюць і ці лічаць сябе дэмакратамі.

ав