Беларуская Служба

Так і не ўдалося даведацца дзе знік Віктар Бабарыка

27.06.2023 14:01
Журналісты тыдзень шукалі Віктара Бабарыку.
Віктар Бабарыкаhttps://t.me/rabochyruh

Ужо 61 дзень няма ніякіх звестак куды падзеўся экс-прэтэндэнт у кандыдаты ў прэзідэнты пасля таго, як яго павезлі з калоніі ў бальніцу, піша «Мясцовы Час».

У штабе палітыка няма інфармацыі, звесткі пра месца знаходжання асуджанага і стан яго здароўя хаваюцца нават ад самых блізкіх сваякоў.

Ад імя прыватнай асобы журналіст «Еўрарадыё» цягам тыдня абзвоньваў розныя бальніцы, калонію і іншыя дзяржаўныя ўстановы, дзе тэарэтычна Віктар Дзмітрыевіч мог бы апынуцца. Нідзе не пацвердзілі, што Віктар Бабарыка памёр, ці што ён жывы.
У калоніі №1 у Наваполацку, дзе палітык адбываў свой тэрмін, журналісту, які прадставіў сябе родным Бабарыкі, параілі запытаць у Google.

Журналіст звяртаўся ў Віцебскую абласную клінічную бальніцу, у псіхіятрычную, у прэзідэнцкую і ў шпіталь КДБ. Нідзе не атрымаў ніякай інфармацыі. Таксама ў беларускім Чырвоным Крыжы падымаць тэму знікнення палітвязня лічаць недарэчным.

Паводле законаў беларусы маюць права ведаць, як сябе адчуваюць іх родныя, нават калі яны зняволеныя.

яс