Беларуская Служба

«Вясна» адкрыла віртуальную галерэю-архіў малюнкаў палітвязняў

27.06.2023 17:05
Арганізацыя просіць дасылаць творы палітзняволеных.
   -
Малюнак Касі Будзько з-за кратКася Будзько

Напярэдадні Дня салідарнасці з палітзняволенымі ў Беларусі Праваабарончы цэнтр «Вясна» запусціў сайт, на якім сабраныя малюнкі палітзняволеных, што былі створаныя ў СІЗА, калоніях, турмах ды на «хіміі».

Творчасць за кратамі дапамагае людзям пераключыцца з турэмнага быту і перажываць нялёгкі вопыт зняволення, дакранацца да родных і блізкіх праз выявы, нават падбадзёрваць тых, хто на волі. Захаваць малюнкі палітвязняў важна і таму, што яны ёсць часткай гісторыі барацьбы беларусаў за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека, падрэслівае «Вясна».

У віртуальнай галерэі малюнкі Марыі Каленік, Ціхана Клюкача, Міронцавай Анастасіі і Вікторыі, Алеся Пушкіна і Сяргея Раманава.

яс