Беларуская Служба

Беларусь імкліва губляе работнікаў

27.06.2023 16:05
За апошні год прыкладна столькі колькі насельніцтва Жодзіна ці Светлагорска.
Беларусь імкліва губляе работнікаўhttps://t.me/honestpeople_by/5613

Беларусь імкліва губляе работнікаў – мінус 57 тысяч за апошні год. Для параўнання, гэта прыкладна насельніцтва Жодзіна ці Светлагорска. А сёлета спад паскорыўся: за першыя 4 месяцы беларуская эканоміка страціла ўжо 29 тысяч чалавек. Такога падзення не было нават у самыя крызісныя перыяды – у пачатку пандэміі каронавіруса або ў першыя месяцы поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Колькасць занятых у беларускай эканоміцы зніжаецца шмат гадоў. Толькі з 2010 – мінус 540 тысяч, гэта значыць кожны дзявяты. Улічваючы, што 1% зніжэння занятасці – гэта прыкладна мінус 1% ВУП.

За час кіравання Лукашэнкі насельніцтва Беларусі скарацілася больш за мільён чалавек. У асноўным гэта адбываецца па дзвюх прычынах: зніжэнне нараджальнасці і эміграцыя. З краіны з'язджаюць з-за адсутнасці магчымасцяў у слабой беларускай эканоміцы, а таксама з-за рэпрэсій і саўдзелу ў вайне. Толькі за апошнія два гады, паводле ацэнкі BEROC, з Беларусі зʼехалі да 180 тысяч чалавек.

яс