Беларуская Служба

У Суд у Гаазе перададзены доказы ваенных злачынстваў Лукашэнкі

28.06.2023 12:30
Гэта доказы ўдзелу згаданых асобаў у незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей у Беларусь.
.
..

Павел Латушка разам з прадстаўнікамі каманды НАУ перадаў матэрыялы пракурору Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе аб ваенных злачынствах, учыненых Лукашэнкам і яго саўдзельнікамі: Аляксеем Талаем (кіраўнік фонду, які пазіцыянуе сябе як дабрачынны), Дзмітрыя Мезенцавым (былы амбасадар Расеі ў Беларусі, сакратар саюзнай дзяржавы як выканаўца рашэння Лукашэнкі аб выкраданні дзяцей), Іван Галаватым (генеральны дырэктар «Беларуськалій», які фінансуе гэтую супрацьпраўную дзейнасць), Вольгі Волкавай (асоба, якая ўзначальвае фонд «Дэльфіны»).

Гэта доказы ўдзелу згаданых асобаў у незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. «Для нас важна, каб гэтыя злачынствы атрымалі адпаведную прававую адзнаку. Мы разумеем, што гэты выключнае права пракурора Міжнароднага суду кваліфікаваць гэтыя дзеянні. Гэта першы ўдар, якія мы абяцалі», – адзначае Павал Латушка.

«Наступны ўдар – гэта матэрыялы, падрыхтаваныя намі супольна з міжнароднымі юрыстамі, экспертамі ў галіне міжнароднага публічнага права, якія тычацца злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі супраць міра, бяспекі і чалавечнасці», - сказаў Павал Латушка.

ав