Беларуская Служба

Беларусь забараніла ўвозіць піва з Літвы і Польшчы

28.06.2023 13:20
Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падпісаў пастанову, паводле якой у Беларусь забаронена ўвозіць піва з Польшчы і Літвы. Аб гэтым паведамляе прэсавая служба Савету міністраў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

28 чэрвеня Савет міністраў РБ абнавіў забарону на ўвоз некаторых відаў сельгаспрадукцыі і ўвёў забарону на ўвоз з Польшчы і Літвы піва і слаба алкагольных напояў. Адпаведную пастанову падпісаў прэмʼер-міністр Раман Галоўчанка.

Урадавая прэс-служба паведамляе аб тым, што агульная прычына забароны на экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання – недружалюбнасць краінаў іх паходжання. Аднак для забароны экспарту яблыкаў уведзена выключэнне, іх можна будзе пастаўляць у перыяд з 1 па 31 ліпеня.

Што тычыцца забароны на ўвоз з Літвы і Польшчы піва і слаба алкагольных напояў, то ён уводзіцца «з улікам вытворчасці аналагічнай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь у дастатковых абʼёмах».

Паведамляецца, што забарона па ўсіх згаданых відах прадукцыі ўведзена да 31 снежня 2023 года ўключна. Ці тычыцца забарона фізічных асобаў, не паведамляецца.

ав/Белсат