Беларуская Служба

Генеральная пракуратура РБ узбудзіла крымінальную справу за стаўленне да мігрантаў з боку Літвы

28.06.2023 14:17
У лістападзе мінулага году падобную справу завялі на прадстаўнікоў Польшчы.
 ,
Анджэліка Курчак, прадстаўніца Генпракуратуры РБ.

Генпракуратура РБ паінфармавала:

«Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь па фактах грубага парушэння літоўскім бокам патрабаванняў міжнароднага права, якія вызначаюць грамадзянскія і палітычныя правы бежанцаў, дэпартацыі і неабгрунтаванага прымянення да мігрантаў фізічнай сілы і спецыяльных сродкаў, наўмыснага неаказання ім медыцынскай дапамогі, што прывяло да наступлення цяжкіх наступстваў, у тым ліку смерці, узбудзіла крымінальную справу аб злачынствах супраць бяспекі чалавецтва па арт.128 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Для арганізацыі папярэдняга расследавання крымінальная справа накіравана ў Следчы камітэт».

Паводле звестак Генпракуратуры, за гэты час загінулі не менш як 10 мігрантаў, а 30 атрымалі цялесныя пашкоджанні, адчулі фізічны боль і псіхічныя пакуты.

У лістападзе мінулага году падобную справу завялі на прадстаўнікоў Польшчы.

ав