Беларуская Служба

Прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль у Бруселі прыняў Святлану Ціханоўскую

28.06.2023 16:31
У сустрэчы таксама бралі ўдзел яе намеснікі па Аб'яднаным Пераходным Кабінеце Павел Латушка і Валер Кавалеўскі.
.
.фота: АПК

Падчас сустрэчы абмяркоўвалі ваенна-палітычную сітуацыю ўнутры краіны, прыезд Прыгожына і групы «Вагнер» у Беларусь, размяшчэнне ядзернай зброі, наступствы для рэгіянальнай бяспекі.

Ціханоўская звярнула ўвагу, што беларусы супраць знаходжання расійскіх войск, наёмнікаў і ўзбраення ў Беларусі. Гэтае размяшчэнне з’яўляецца незаконным. Ціханоўская папрасіла Шарля Мішэля ўзняць пытанне Беларусі падчас пасяджэнняў Еўрапейскай рады, якая пачынае сваю працу заўтра 29 ліпеня.

Ціханоўская распавяла пра працу Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і дэмакратычных сіл, адзначыла неабходнасць падтрымліваць беларусаў, якія супрацьстаяць рэжымам Лукашэнкі і Пуціна.
Валер Кавалеўскі падкрэсліў важнасць актыўных палітычных камунікацый ЕС і яго чальцоў аб сітуацыі ў Беларусі і заклікаў да практычных дзеянняў па падтрымцы намаганняў беларусаў у барацьбе за вызваленне Беларусі ад дыктатуры і расійскай ваеннай прысутнасці.

Павел Латушка звярнуў увагу на неабходнасць санкцый супраць Лукашэнкі і яго атачэння, як за злачынствы супраць чалавечнасці, так і за саўдзел у ваеннай агрэсіі.

ав

У Суд у Гаазе перададзены доказы ваенных злачынстваў Лукашэнкі

28.06.2023 12:30
Гэта доказы ўдзелу згаданых асобаў у незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей у Беларусь.