Беларуская Служба

Міжнародная грамадскасць згадвае пра праблемы са свабодай слова ў Беларусі

30.06.2023 09:12
Міжнародны інстытут прэсы (IPI) раз на тыдзень пачаў размяшчаць агляд парушэнняў правоў беларускіх журналістаў і медыя ў адной з самых папулярных сацсетак.
Ілюстрацыйны здымакhttps://twitter.com/globalfreemedia

«Будзем працягваць да таго часу, пакуль не спыняцца рэпрэсіі». Міжнародны інстытут прэсы пачаў у Twitter праект па Беларусі

У адной з самых папулярных сацсетак Міжнародны інстытут прэсы (IPI) раз на тыдзень пачаў размяшчаць агляд парушэнняў правоў беларускіх журналістаў і медыя.

Затрыманне былога выдаўца газеты ў Смаргоні, ануляванне рэгістрацыі газеты «Народная воля», блакаванне сайта «Прэсбола» — сціслыя паведамленні на ангельскай мове аб сітуацыі ў Беларусі цяпер з’яўляюцца ў Twitter-акаўнце IPI, на які падпісаны больш чым за 52 тысячы чалавек.

— Назіраем адпаведную рэакцыю аўдыторыі, — паведаміў БАЖ супрацоўнік Міжнароднага інстытута прэсы па маніторынгу і абароне правоў журналістаў Усходняй Еўропы Караль Лучка. — Нашы чытачы ўражаны рэпрэсіямі, што адбываюцца ў дачыненні да прадстаўнікоў прэсы. Многія пачалі забывацца пра сітуацыю ў Беларусі, якая толькі пагаршаецца.

Крыніца: БАЖ