Беларуская Служба

ISW: Ваенная база «Вагнэра» ужо можа будавацца ў Беларусі

30.06.2023 13:20
Здымкі, зробленыя з 15 па 27 чэрвеня, паказваюць нядаўнюю актыўнасць на закінутай ваеннай базе за 15 км на паўночны захад ад Асіповічаў у цэнтральнай частцы Беларусі.
Яўген Прыгожын фота: Forum/Mikhail Metzel

Спадарожнікавыя здымкі паказваюць, што будаўніцтва новай базы для групы Вагнера можа пачацца паблізу ад Асіповічаў (Магілёўская вобласць), паведаміў у сваёй апошняй справаздачы амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Здымкі, зробленыя з 15 па 27 чэрвеня, паказваюць нядаўнюю актыўнасць на закінутай ваеннай базе за 15 км на паўночны захад ад Асіповічаў у цэнтральнай частцы Беларусі. База размешчана за 15 км ад буйнога беларускага палігона, які, як мяркуюць беларускія ўлады, спатрэбіцца наймітам Прыгожына для кансультацый і навучання УС Беларусі. Незалежны расейскі партал «Вестка» паведаміў у панядзелак, што беларускія ўлады будуюць базу ў Асіповічах, разлічаную на 8 тысяч «вагнэраўцаў».

ISW падкрэслівае, што найміты гурта Вагнэра могуць быць дыслакаваныя і ў іншых месцах Беларусі. У краіне шмат палігонаў і палявых лагераў, якія на пачатак 2022 года ўмяшчалі 30 тысяч расійскіх салдат. Частка гэтых палігонаў знаходзяцца ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях, якія мяжуюць з Украінай.

Нагадаем, віцэ-прэм'ер Польшчы, лідар правячай правакансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі заявіў у сераду, 28 чэрвеня, што ў сувязі з прысутнасцю групы Вагнэра ў Беларусі былі прыняты меры па абароне ўсходняй мяжы Польшчы. Гэта датычыцца як павелічэння колькасці дыслакаваных там сіл, так і ўзмацнення загарод на мяжы.

pap/эж

«Беларускі Гаюн»: Самалёт Прыгожына прызямліўся ў Мачулішчах

27.06.2023 08:33
Ва ўчорашнім вечаровым звароце прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў «вагнераўцам» альбо далучацца кантрактнікамі да войскаў Мінабароны РФ, альбо «пайсці ў Беларусь».