Беларуская Служба

Анархіст Аляксандр Францкевіч знаходзіцца ў ШІЗА ўжо больш за тры месяцы

30.06.2023 15:44
Паводле падлікаў ПЦ «Вясна», разам з Аляксандрам Францкевічам у Беларусі налічваецца 1496 вязняў сумлення.
Аляксандр ФранцкевічФота: ПЦ "Вясна"

Анархісту Аляксандру Францкевічу чарговы раз падоўжылі тэрмін знаходжання ў штрафным ізалятары (ШІЗА). Аляксандр бесперапынна ўтрымліваецца ў ШІЗА ўжо больш за тры месяцы, падлічылі праваабаронцы, якіх цытуе euoradio.

У штрафны ізалятар ён трапіў адразу пасля прыезду ў Івацэвіцкую калонію. З «каранціну» яго адразу адправілі ў ШІЗА. Гэта было 28 сакавіка. З таго часу яму пастаянна падаўжаюць пакаранне. Гэтым разам – да 6 ліпеня.

Францкевіч, актывіст анархісцкага руху, быў затрыманы ў жніўні 2020 года. Першапачаткова яго абвінавачвалі ў «арганізацыі масавых беспарадкаў». Аднак у канчатковым абвінавачанні фігуравала больш за 10 артыкулаў КК – ад хуліганства да закліку да санкцый. У сакавіку 2023 года суддзя Сяргей Хрыпач асудзіў яго на 16 гадоў і 9 месяцаў пазбаўлення волі.

Паводле падлікаў ПЦ «Вясна», разам з Аляксандрам Францкевічам у Беларусі налічваецца 1496 вязняў сумлення.

эж