Беларуская Служба

У Беларусі заступіў на баявое дзяжурства новы С-400

30.06.2023 18:12
Новы комплекс прыбыў у Беларусь у канцы траўня, тады ж паведамілі пра яго хуткае заступленне на баявое дзяжурства.
S-400 Triumf  rosyjski system rakietowy czwartej generacji typu ziemia-powietrze
S-400 Triumf – rosyjski system rakietowy czwartej generacji typu ziemia-powietrzeKarasev Viktor / Shutterstock.com

Мінабароны паведаміла, што ў Беларусі на баявое дзяжурства заступіў зенітны ракетны комплекс С-400 «Трыумф», піша nashaniva.com.

«На баявое дзяжурства заступіла падраздзяленне, на ўзбраенні якога знаходзяцца сучасныя, самыя дасканалыя зенітныя ракетныя комплексы С-400», – цытуе прэс-служба Мінабароны камандуючага ВПС і СПА Андрэя Лук'яновіча.

Па словах Лукʼяновіча, асабовы склад дывізіёна прайшоў навучанне, асвоіў комплекс, адпрацаваў навыкі на расійскім палігоне Капусцін Яр і гатовы выконваць задачы.

С-400 «Трыумф» – экспартная версія расійскага зенітнага ракетнага комплексу С-400. Гэта галоўны ЗРК расійскай арміі. З мінулага года яго выкарыстоўваюць і беларускія ўзброеныя сілы.

Новы комплекс прыбыў у Беларусь у канцы траўня, тады ж паведамілі пра яго хуткае заступленне на баявое дзяжурства.

эж