Беларуская Служба

Палатачны лагер на 8 тыс. чалавек пабудаваны пад Асіповічам, імаверна, для вагнэраўцаў

01.07.2023 08:31
У лагеры размешчана каля 298 палатак сярэдняй змяшчальнасцю 30 чалавек.
Wagnerowcy
WagnerowcyForum/Reuters/STRINGER

Пад Асіповічамі пабудаваны палявы гарадок на 8 тыс. чалавек. Імаверна, ён прызначаны для размяшчэння ПВК «Вагнэр». Аб гэтым паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» са спасылкай на выданне «BBC Verify».

Мяркуючы па апошніх спадарожнікавых здымках тэрыторыі былой вайсковай часці ў вёсцы Цэль Асіповіцкага раёну Магілёўская вобласці за 30 чэрвеня 2023 года, атрыманых выданнем «BBC Verify», будаўніцтва палявога лагера завершана. У ім размешчана каля 298 палатак сярэдняй змяшчальнасцю 30 чалавек.

З падлікаў вынікае, што лагер мае месцы для 8 тыс. 940 чалавек. Аднак частка палатак не з’яўляюцца жылымі, а змяшчаюць туалеты, душавыя, сталовыя і прызначаны для іншых гаспадарчых патрэб. Такім чынам, лагер разлічаны на прыблізна 8 тыс. чалавек, што супадае з агучанымі раней у СМІ планамі размяшчэння вагнэраўцаў у Беларусі.

Маніторынгавая група таксама паведамляе, што на здымку можна заўважыць умацаванні ў паўночнай частцы былой вайсковай часці. Аднак на фота лагера адсутнічае будаўнічая ці ваенная тэхніка, паведамляе «Белсат».

вс