Беларуская Служба

Беларусь можа размясціць да 8 тыс. вагнэраўцаў

01.07.2023 10:30
Цяпер, паводле ўкраінскага боку, у Беларусі знаходзіцца каля 2 тыс. вагнэраўцаў.
Найміты ПВК «Вагнер»Shutterstock/Andrey Sayfutdinov

Беларусь можа размясціць на сваёй тэрыторыі да 8 тыс. расійскіх наймітаў ПВК «Вагнэр». Сілы абароны ўсведамляюць дадатковую патэнцыйную пагрозу і знаходзяцца ў пастаяннай баявой гатоўнасці, паведаміў «Украінскай праўдзе» прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны палкоўнік Андрэй Дземчанка.

Паводле яго слоў, інфармацыя, у тым ліку і з адкрытых крыніц, сведчыць аб правядзенні работ па ўладкаванні месцаў для далейшага размяшчэння расійскіх наймітаў з ПВК. А ўлічваючы падтрымку, якую Расіі аказвае Беларусь, колькасць наймітаў, якіх захоча прыняць Лукашэнка, можа быць вельмі значнай. Гаворка можа ісці пра 8 тыс. чалавек, зазначыў афіцэр.

Цяпер, паводле ўкраінскага боку, у Беларусі знаходзіцца каля 2 тыс. вагнэраўцаў.

вс

Мяцеж Прыгожына змяніў стаўленне расіян да вайны і мірных перамоў - сацапытанне

01.07.2023 07:03
Пасля мяцяжу зменшыўся ўзровень даверу да Пуціна да 9-14%.

Палатачны лагер на 8 тыс. чалавек пабудаваны пад Асіповічам, імаверна, для вагнэраўцаў

01.07.2023 08:31
У лагеры размешчана каля 298 палатак сярэдняй змяшчальнасцю 30 чалавек.