Беларуская Служба

У Беларусі плануюць забараніць здзелкі па абмене крыптавалютай паміж фізічнымі асобамі

02.07.2023 11:05
Аб гэтым дзяржаўнаму агенцтву БелТА паведамілі ў МУС.
.
Крыптавалюта.фота: lucadp/shutterstock

Аргументацыя наступная: падобныя паслугі запатрабаваны ашуканцамі-аферыстамі, якія абналічваюць і канвертуюць выкрадзеныя грошай, пералічваюць сродкі арганізатарам або ўдзельнікам злачынных схем.

У прыватнасці, з пачатку года ў краіне затрымалі 27 нелегальных абменшчыкаў крыптавалюты. Як мяркуецца, такія аперацыі з фінансамі ў бліжэйшай перспектыве можна будзе правесці толькі з дапамогай біржаў Парка высокіх тэхналогій.

Крыніца: Зеркало

нг