Беларуская Служба

З'явіліся новыя здымкі лагера пад Асіповічамі, куды могуць пераехаць вагнэраўцы

03.07.2023 17:49
На іх можна заўважыць палаткі, а ў палатках – буржуйкі і насцілы.
У канцы чэрвеня пад Асіповічамі пачалі аднаўляць закінуты вайсковы гарадок і ставіць там палаткіфота: Тэлеграм-канал «Сірэна»

У канцы чэрвеня пад Асіповічамі пачалі аднаўляць закінуты вайсковы гарадок і ставіць там палаткі. Меркавалася, што туды могуць пераехаць вагнэраўцы. Цяпер, апрача спадарожнікавых здымкаў, зʼявіліся фота з-пад вёскі Цэль.

Канал «Сірэна» публікуе фота, зробленыя мясцовым жыхаром, піша «Наша Ніва».

На іх можна заўважыць палаткі, а ў палатках – буржуйкі і насцілы. У адным такім намёце можа размясціцца да 60 чалавек, а на тое, каб паставіць намёт, сыходзіць не больш за 30 хвілін.

Нагадаем, учора адзін з каналаў вагнэраўцаў паведаміў, што ПВК часова прыпыняе прыём на службу новых наймітаў у сувязі з няўдзелам у вайне і пераездам у Беларусь. Набор прыпынілі на месяц.

Пасля мяцяжу вагнэраўцаў, які пачаўся ўвечары 23 чэрвеня, а ўвечары наступнага дня Прыгожын сам вырашыў яго спыніць, Пуцін прапаванаў яму і наймітам пераехаць у Беларусь. Перамовы з Прыгожыным аб «перамірʼі» вёў тады ў тым ліку Лукашэнка.

вс