Прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі прывітаў рашэнне Беларусі аб сваім сяброўстве ў Шанхайскай арганізацыі супрацы (ШАС), паведамляе «Свабода».
У сваёй прамове падчас адкрыцця анлайн-паседжання савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС Нарэндра Модзі таксама прывітаў завяршэнне юрыдычнай працэдуры па далучэнні да ШАС Ірана.
Паўнапраўнае сяброўства Ірана ў ШАС і намер Беларусі далучыцца да арганізацыі вітаў таксама лідар Кітаю Сі Цзіньпін.
Іран падпісаў адпаведны мемарандум увосень 2022 года, а ў студзені 2023-га цалкам завяршыў юрыдычную працэдуру ўступу ў арганізацыю.
Індыя старшынствавала ў арганізацыі да сёння, на наступны перыяд старшынства пераходзіць да Казахстана.
Шанхайская арганізацыя супрацы заснавана 15 ліпеня 2001 годa лідарамі Кітаю, Расіі, Казахстана, Таджыкістана, Кіргізстана і Узбэкістана.
аз