Эдуарда Бабарыку абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: за ўхіленне ад выплаты падаткаў, легалізацыю сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, дапамогу ў арганізацыі масавых беспарадкаў і распальванні варожасці.
Дакладнае абвінавачванне невядомае, бо працэс над Эдуардам Бабарыка быў закрытым.
У 2020 годзе Эдуард узначаліў ініцыятыўную групу Віктара Бабарыкі і быў затрыманы разам з бацькам 18 чэрвеня. Тры гады ён правёў у СІЗА на Валадарскага ў чаканні суда.
Да ўдзелу ў выбарчай кампаніі айца Эдуард Бабарыка кіраваў краўдфандынгавымі платформамі Ulej і MolaMola.
На абвяшчэнні прысуду, як відаць са скрыншоту з відэа дзяржаўных прапагандысцкіх каналаў, Эдуард Бабарыка быў у шкляной клетцы з кайданкамі за спінай.
Віктар Бабарыка быў затрыманы з сынам Эдуардам 18 чэрвеня 2020 года, калі вёз у Цэнтрвыбаркам здаваць сабраныя ў сваю падтрымку подпісы. У ліпені 2021 года яго прыгаварылі ды 14 гадоў пазбаўлення свабоды, абвінаваціўшы ў адмыванні грошай і атрыманні хабару. Экс-кандыдат сваёй віны не прызнаў. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
вх