Беларуская Служба

Сімволіку і атрыбутыку Рады БНР прызналі «экстрэмісцкімі»

20.09.2023 16:03
«Экстрэмісцкі» спіс папоўніла таксама, між іншым, старонка «Беларускай дыяспары Беластока» ў Istagram.
a ,
Радa БНР, медальspring96.org/скрыншот

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сімволіку і атрыбутыку Рады БНР, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Гаворка пра ордэн Жалезнага рыцара, медалі «Ордэна Пагоні», «За баявыя заслугі» і медаль да 100-годдзя БНР. Таксама «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаны лагатып (герб «Пагоня»), сайт і сацсеткі «Рады БНР», а таксама «першага намесніка старшыні «Рады БНР» С.Навумчыка». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёна Мінска 12 верасня.

Таксама «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі:

Telegram-каналы «1-я ОДШР», «Virus Belarus», «SMOLPORTAL LIVE», «Экспозиция революционного анархизма»;

Старонка ў TikTok «Сhorny_cot»;

Старонкі ze-rkalо.sitе, storage.googleapis.cоm/zerkalо;

Старонкі ў Instagram «Беларуская дыяспара Беластока», «bel_veterans»;

Старонкі ва «Укантакце», «Сяргей Маруковіч», «Катерина Царёва».

аз