У судзе кантона Санкт-Гален у Швейцарыі скончыўся суд над Юрыем Гараўскім, які прызнаўся ў датычнасці да выкрадання і забойства апазіцыйных палітыкаў канца 1990-х гадоў: былога міністра МУС Юрыя Захаранкі, старшыні ЦВК Віктара Ганчара і бізнесоўца Анатоля Красоўскага. Прысуд вынесуць на працягу наступнага тыдня, паведамляе «Наша Ніва».
Сёння Гараўскі прынёс прабачэнні родным выкрадзеных і забітых палітыкаў.
«Паважаны суд, вы зараз будзеце прымаць рашэнне. Калі вы вынесеце суровае рашэнне, то больш ніхто ў свеце не будзе паведамляць пра злачынствы ўлады. Я прашу прабачэння ў блізкіх і сваякоў загінулых, разлічваю на справядлівае пакаранне швейцарскага суда», – сказаў ён.
Суддзя паведаміў, што вердыкт будзе абвешчаны на наступным тыдні.
Пракуратура Швейцарыі абвінаваціла экс-байца САХРа ў датычнасці да гвалтоўнага знікнення людзей. Калі цуд прызнае Гараўскага вінаватым, гэта стане абвінаваўчым прысудам і для беларускага рэжыму, лічаць юрысты.
аз