Пракуратура Гродзенскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачанні 30-гадовай жыхаркі Ваўкавыска ва ўчыненні «злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці».
Верагодна, гаворка ідзе пра Аляксандру Каско, якая была затрыманая ў лютым 2023 года пасля вяртання ў Беларусь з Польшчы. У верасні яе ўключылі ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да «тэрарыстычнай» дзейнасці.
Аляксандры прад'яўлена абвінавачанне па васмі артыкулах (ч.3 арт.130, ч.3 арт.203-1, ч.ч.1,2арт.361-1, ч.ч.1,2 арт.361-4, ч.2 арт..367, ч.ч.1,2 арт.368, арт.369 і арт.391) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, паведамляе Grodno_grab.
У прыватнасці жанчыне інкрымінуюць: распальванне іншай сацыяльнай варожасці, незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальных звестак, cтварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім, cадзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, паклёп на прэзідэнта, а таксама абразa Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады і суддзі.
Згодна з матэрыяламі пракуратуры, згаданыя злачынствы яна ўчыніла ў перыяд з 19 чэрвеня 2021 года па 9 лютага 2023 года.
аз