Беларуская Служба

На магілёўскай абутковай фабрыцы звольнілі пятую частку калектыву

17.11.2023 19:12
Задумацца пра пошук новага месца працы прыйшлося 72 супрацоўнікам фабрыкі (у тым ліку 20 пенсіянерам) з 331 працаўладкаваных на фабрыцы.
ілюстрацыя shutterstock.com/Fishman64

З 10 кастрычніка на магілёўскай абутковай фабрыцы «Шагавіта» ў сувязі з «аптымізацыяй вытворчасці» пачалося скарачэнне супрацоўнікаў. Як паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама, пра гэта стала вядома яшчэ ў жніўні бягучага года: прадпрыемства накіравала апавяшчэнне аб скарачэнні 66 супрацоўнікаў, паведамляе «Наша Ніва».

Крыху пазней першапачаткова спіс дапоўнілі прозвішчы яшчэ шасці чалавек, таму задумацца пра пошук новага месца працы прыйшлося 72 супрацоўнікам фабрыкі (у тым ліку 20 пенсіянерам) з 331 працаўладкаваных на фабрыцы.

Сама «Шагавіта», як сцвярджаецца, «па-ранейшаму працягвае працу пасля праведзенай аптымізацыі вытворчых працэсаў».

эж