Беларуская Служба

Беларусы сабралі 14 373 еўра для музыкаў TOR BAND

18.11.2023 13:03
Грошы пойдуць на пагашэнне штрафаў, перадачы ў калонію і на падтрымку сем'яў.
 Tor Band
Гурт Tor BandYouTube

Нагадаем, музыкаў, чые песні сталі сімвалам пратэсту ў 2020 годзе, абвінавачвалі ў распальванні варожасці, стварэнні экстрэмісцкага фарміравання або ўдзеле ў ім, дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь, абразе Лукашэнкі. Дзмітрыю Галавачу прысудзілі 9 гадоў узмоцненага рэжыму і 100 базавых велічыняў штрафу. Яўген Бурло атрымаў 8 гадоў узмоцненага рэжыму і 100 базавых велічыняў штрафу, а Андрэя Ярэмчыка асудзілі на 7,5 гадоў узмоцненага рэжыму і 100 базавых велічыняў штрафу.

Фонд BYSOL абвесціў завяршэнне збору. Грошы пойдуць на пагашэнне штрафаў, перадачы ў калонію і на падтрымку сем'яў.

яс/Новы час