Беларуская Служба

Беларусы на першым месцы сярод працаўладкаваных у Літве іншаземцаў

18.11.2023 15:15
Сёлета у літоўскіх кампаніях пачалі працаваць 18400 беларусаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарmarkusspiske/pixabay.com/CC0

За дзевяць месяцаў бягучага года ў кампаніях Літвы пачалі працаваць амаль 62 000 замежнікаў. Паводле звестак службы занятасці, гэта больш, чым за ўвесь 2022 год, калі ўсяго было працаўладкавана 61 400 замежнікаў, піша Delfi.lt.

Першыя пазіцыі па працаўладкаванні займаюць кіроўцы транспартных сродкаў міжнароднага грузавога транспарту. Іх 22 100, і яны складаюць 36% усіх імігрантаў (у мінулым годзе – 26%). Таксама сёлета літоўскі рынак працы папоўнілі 946 зваршчыкаў, 781 бетоншчык, 574 газа– і электразваршчыкаў, 569 кіроўцаў грузавікоў, 558 прыбіральшчыкаў, 501 электрык, 410 тынкоўшчыкаў, 408 кухараў і 399 некваліфікаваных работнікаў гаспадарак.

Адзначаецца, што найбольшая колькасць працаўладкаваных прыбыла з Беларусі (18 400) і Украіны (15 900). Больш за 10 000 прыехалі з розных краін Сярэдняй Азіі, 1 400 – з Расіі.

яс/Наша Ніва