Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская заклікала Латвію прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты беларусаў

28.11.2023 19:41
Выбраны прэзідэнт Беларусі правяла сустрэчу ў МУС Латвіі. 
Святлана Ціханоўская і Дзмітрыйс Трафімаўс крыніца: прэс-служба Офісу Святланы Ціханоўскай

Беларуская лідарка сустрэлася з дзяржаўным сакратаром Міністэрства ўнутраных справаў Латвіі Дзімітрыйсам Трафімаўсам. Палітыкі абмеркавалі праблемы легалізацыі беларусаў у Латвіі і бюракратычныя перашкоды, з якімі яны сутыкаюцца, паведамляе прэс-служба Офісу Святланы Ціханоўскай. 

Святлана Ціханоўская заклікала дзяржсакратара разгледзець магчымасць прызнання пратэрмінаваных пашпартоў сапраўднымі. Таксама яна папрасіла знайсці рашэнні для дзяцей, якія нарадзіліся ў Латвіі, і не могуць атрымаць беларускія дакументы.

На сустрэчы была дасягнутая дамоўленасць, што Міністэрства ўнутраных справаў апублікуе інструкцыю па легалізацыі для беларусаў у Латвіі. Трафімаўс адзначыў, што Латвія гатовая разгледзець магчымасць выдачы часовай абароны для беларусаў, якія пакінулі краіну з-за рэпрэсій.

вс