Беларуская Служба

Зноў судзяць блогера Цыгановіча, які раней быў асуджаны на 15 гадоў зняволення па «справе Ціханоўскага»

30.11.2023 10:15
У Ваўкавыску пачынаецца чарговы суд над блогерам Уладзімірам Цыгановічам. Два гады таму яму далі 15 гадоў, пазней дадалі яшчэ год, агулам — 16 гадоў зняволення. Цяпер Цыгановіча судзяць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».
 .
Уладзімір Цыгановіч.Фота: spring96.org

43-гадовага аўтара Youtube-канала «MozgON» толькі тры месяцы таму перавялі ў новую калонію пасля апошняга прысуду – у красавіку яму прызначылі яшчэ адзін год зняволення.  Суддзя Ленінскага раёна Магілёва Таццяна Касцюк 10 красавіка 2023 г. прызначыла палітвязню яшчэ адзін год калоніі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

Цяпер палітвязню могуць дадаць яшчэ два гады зняволення да 16 гадоў калоніі.

Судзіць Уладзіміра пачынаюць 30 лістапада ў Ваўкавыску. Справу вядзе суддзя Мікалай Сяргейка.

Нагадаем, у Гомелі 14 снежня 2022 года быў абвешчаны прысуд Сяргею Ціханоўскаму (18 гадоў зняволення), Мікалаю Статкевічу (14 гадоў зняволення), Ігару Лосіку, Уладзіміру Цыгановічу (абодвум 15 гадоў зняволення), Арцёму Сакаву, Дзмітрыю Папову (абодвум 16 гадоў зняволення). Палітвязняў абвінавацілі ў арганізацыі «масавых беспарадкаў» у Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў у 2020-м годзе. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці працэсу невядомыя.

ПЦ «Вясна»/вх