Беларуская Служба

Украінку, якая здымала на відэа вайсковую тэхніку, прыгаварылі да 2,5 гадоў калоніі

19.12.2023 17:31
Дзяўчыну затрымалі 25 ліпеня гэтага года на беларускай мяжы. 
Кацярына Бруханава здымак з адкрытых крыніц

Брэсцкі абласны суд прыгаварыў украінку Кацярыну Бруханаву да 2,5 гадоў калоніі, а Вярхоўны суд пакінуў гэты прысуд без зменаў, паведаміла Генеральная пракуратура.

Кацярыну Бруханаву абвінавацілі ў садзейнічанні «экстрэмісцкай дзейнасці», бо ўкраінка, як сцвярджаецца, 30 сакавіка 2022 года адправіла два відэа з вайсковай тэхнікай у чат-бот выдання «Люстэрка».

Дзяўчыну затрымалі 25 ліпеня гэтага года на беларускай мяжы. У яе ўзялі на праверку тэлефон і выявілі факт адпраўкі відэа. Пасля таго яе затрымалі і змясцілі ў СІЗА.

Кацярына Бруханава ў свой час скончыла ўніверсітэт у Кітаі, а ў 2016 пераехала ў Беларусь, дзе працавала перакладчыцай з кітайскай мовы, паведамляе «Медыязона».

вс