У аўторак, 23 студзеня, лукашысты затрымалі ў Беларусі жонку палітыка і палітвязня Міколы Статкевіча Марыну Адамовіч ды 76-гадовага актывіста Барыса Хамайду. Пра затрыманні паведаміў Праваабарончы цэнтр «Вясна», на які спасылаецца «Белсат».
22 студзеня стала вядома, што сайт арганізацыі «BYSOL» перажыў моцную кібератаку, праведзеную на высокім тэхнічным узроўні і з дапамогай новых метадаў. На наступны дзень у спісе «экстрэмісцкіх фармаванняў» з’явілася ініцыятыва «INeedHelpBy», якая дапамагае прадуктамі пацярпелым ад палітычных рэпрэсіяў.
Пры гэтым 23 студзеня супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бяспекі масава пайшлі па сваяках палітвязняў і палітзняволеных, што ўжо выйшлі на свабоду. Некаторыя затрыманні звязаныя з праектам «INeedHelpBY». Агулам з затрыманнем і ператрусам сутыкнуліся не менш як 60 чалавек.
вс