Беларуская Служба

Дональд Туск: Беларусь і Расія – адна з крыніц праблем на харчовым рынку ў Еўропе

29.02.2024 15:57
Такое меркаванне выказаў прэм’ер Польшчы Дональд Туск на супольнай прэс-канферэнцыі з прэм’ер-міністрам Латвіі Эвікай Сіліняй.
Дональд Туск PAP/Leszek Szymański

Напярэдадні Латвія ўвяла эмбарга на ўвоз сельскагаспадарчай прадукцыі з Расіі. Польскі прэм’ер паведаміў, што вывучыць досвед Латвіі і не выключыў увядзенне падобнага кроку.

Дональд Туск адзначыў, што гэта сельскагаспадарчыя тавары з Беларусі і Расіі ў значнай ступені адказваюць за дэстабілізацыю на еўрапейскім рынку:

-Гэта не з’яўляецца выключна праблемай экспарту збожжа з Украіны. Мала хто разумее, што наш рынак у Еўропе і ў Польшчы дэстабілізуецца прадуктамі, якія паступаюць з Расіі і Беларусі. Трэба прадпрыняць супольныя намаганні, каб пераканаць інстытуты ЕС прыняць больш бяспечныя законы для нашага рэгіёну, калі гаворка ідзе пра імпарт збожжа і прадуктаў харчавання з усходніх напрамкаў.

Тэма імпарту збожжа з-за ўсходняй мяжы апошнімі днямі ў Польшчы вельмі моцна завастрылася ў сувязі з пратэстамі фермераў, у тым ліку на польска-ўкраінскай мяжы.

ав