Беларуская Служба

Лукашысты затрымалі хлопца за чахол «маліцеся за Беларусь» на тэлефоне

11.03.2024 13:44
Супраць маладога чалавека завялі крымінальную справу.
Дзмітрый Шчэмеркрыніца: профіль Дзмітрыя Шчэмера/ВКонтакте

Лукашысты затрымалі 29-гадовага Дзмітрыя Шчэмера за чахол «маліцеся за Беларусь» на тэлефоне. Ён доўгі час займаўся плаваннем і мае разрад кандыдата ў майстры спорту. Актуальнае месца яго працы невядомае.

ГУБАЗіК сцвярджае, што яго затрымалі выпадкова з-за чахла на тэлефоне з надпісам «маліцеся за Беларусь» на англійскай мове і выявай нацыянальнай сімволікі.
Лукашысты паведамілі, што пасля затрымання ў тэлефоне Дзмітрыя быццам бы знайшлі відэа з пратэстаў, а таксама здымак з дваравога чату, дзе ён прапануе людзям узоры пратэсных налепак.

Супраць маладога чалавека завялі крымінальную справу. ГУБАЗіК пагражае хлопцу «некалькімі гадамі пазбаўлення свабоды».

вс