Беларуская Служба

Урад Беларусі пашырыў пералік забароненых імпартных тавараў з «недружалюбных краін»

22.05.2024 17:21
Забараняецца ўвоз і продаж вады, у тым ліку мінеральнай і газаванай, з «недружалюбных» краін.
Ілюстрацыя Фота: Milos Muller/Shutterstock

Урад Беларусі дапоўніў пералік тавараў, якія нельга ўвозіць і прадаваць у Беларусі. Адпаведныя змены ўнесены ў пастанову Саўміна ад 6 снежня 2021 г. № 700, паведамляе прэс-служба ўрада, – звяртае ўвагу выданне reform.news.

У пералік увайшлі, напрыклад, такія, тавары з Латвіі, Літвы, Польшчы, Чэхіі і Эстоніі: піва, зброджаныя напоі, сродкі для догляду за скурай, сродкі для валасоў, сродкі для галення, сродкі гігіены рота і зубоў, дэзадаранты ды многае іншае.

Таксама забараняецца ўвоз і продаж вады, у тым ліку мінеральнай і газаванай, з «недружалюбных» краін.

Гэтыя захады з'яўляюцца адказам на абмежаванні на імпарт, уведзеныя Літвой і Латвіяй, а таксама на рэгламент Савета ЕЗ, які ўстанаўлівае павышэнне мытаў на імпарт беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі.

эж