Беларуская Служба

Пачаўся суд над адміністратарам Тэлеграм-чату «Беларусы на Шры-Ланцы»

29.07.2024 16:21
Віктар Чайка таксама вядзе невялікі Ютуб-канал «Дыялогі аб Міры».
Віктар Чайкакрыніца: акаўнт В.Чайкі ў «ВКонтакте»

У судзе Фрунзенскага раёну Мінска 29 ліпеня пачаўся суд над 42-гадовым вандроўнікам Віктарам Чайкай. Яго затрымалі ў канцы мая. Тады рэжымныя Тэлеграм-каналы паведамлялі, што Віктар з’яўляецца адміністратарам чату «Беларусы на Шры-Ланцы».

Мужчыну судзяць за «актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Справу прызначаная весці суддзя Юлія Крэпская.

Віктар Чайка таксама вядзе невялікі Ютуб-канал «Дыялогі аб Міры».

вс